Тэрмін утрымання пад вартай Аўтуховіча і Асіпенкі падоўжаны да 28 лютага

2010 2010-01-28T11:43:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuxovich-liavonau033006.jpg
Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Утрыманне пад вартай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Уладзіміра Асіпенкі і Мікалая Аўтуховіча падоўжанае да 28 лютага. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміла дачка Асіпенкі – Людміла Асіпенка, якая атрымала на пачатку тыдня ліст ад бацькі.

Санкцыю на падаўжэнне тэрмінаў давала не Генеральная пракуратура, а суддзя  Вярхоўнага суда А.Цяцюхін. Людміла Асіпенка лічыць, што калі ўжо вядомае імя суддзі, то, хутчэй за ўсё, справу будзе разглядаць менавіта Вярхоўны суд

Дачка Асіпенкі кажа, што на здароўе бацька асабліва не скардзіцца. "У яго праблемы з  вачамі. Зрэшты, такія ж праблемы ва ўсіх, хто туды трапляе", – адзначыла Л.Асіпенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства