Міністэрства інфармацыі скасавала рэгістрацыю газеты "Курьер из Борисова"
03.11.2005.
Пра гата паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"24 кастрычніка Міністэрства інфармацыі выдала загад аб прызнанні несапраўдным пасведчання аб рэгістрацыі недзяржаўнай газеты "Курьер из Борисова". Пра гэта прадстаўнікі рэдакцыі паведамілі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 1 лістапада. Між тым, заснавальнікі газеты працягваюць змагацца за сваё права на існаванне.
У загадзе гаворыцца, што пасведчанне прызнана несапраўдным на падставе рашэння Гаспадарчага суда Мінскай вобласці ад 22 жніўня г.г. і выпіскі з пратакола ліквідацыйнай камісіі ТДА "Пресс-сервис" ад 28 верасня. Загад падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Нагадаем, што ў жніўні суд задаволіў зыск Мінскага аблвыканкама аб ліквідацыі ТДА "Пресс-сервис", якое выступае заснавальнікам газеты "Курьер из Борисова". Суддзя Тамара Бенчук прыняла пазіцыю аблвыканкама і вырашыла прызнаць несапраўднай рэгістрацыю "Пресс-сервис", прызначыць ліквідацыйную камісію і зліквідаваць прадпрыемства да 1 студзеня 2006 г.
Між тым, прадстаўнікі "Пресс-сервис" прайшлі яшчэ не ўсе магчымыя інстанцыі па абскарджанні гэтага рашэння: днямі яны падалі касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд РБ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








