Брэст: У гарадскую і раённую выбарчыя камісіі ўключылі прадстаўнікоў “Справядлівага свету” і КПБ

2010 2010-01-28T10:30:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня ў горадзе Брэсце адбылося паседжанне па фармаванні гарадcкой і раённай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы. Ад грамадзян шляхам падачы заявак было вылучана 4 асобы, ад працоўных калектываў – 5, ад грамадзкіх аб’яднанняў і палітычных партый – 15.

У Брэсцкую гарадскую камісію былі вылучаны 4 прадстаўнікі ад апазіцыі: Аб’яднаная грамадзянская партыя – 1 асоба, Партыя БНФ – 1 асоба, Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет” – 1 асоба, БСДП(Г) – 1 асоба. Сваіх прадстаўнікоў вылучылі Камуністычная партыя Беларусі і Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі.

На паседжанні па фарміраванню гарадской выбарчай камісіі прысутнічалі прадстаўнікі партыі БСДП(Г) і Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет”, Камуністычнай партыі Беларусі, а таксама прадстаўнікі БРСМ, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і “Беларускага саюзу жанчын”. Грамадзкага актывіста Сяргея Вакуленка, які вылучаўся ў сябры камісіі шляхам збору подпісаў, на паседжанне гарадской выбарчай камісіі не запрасілі.

Усяго было падана 24 заявы. У гарадскую выбарчую камісію ўвайшла максімальная колькасць прадугледжаных заканадаўствам асобаў – 13 чалавек. З 24 заяваў на ўключэнне ў склад камісіі 2 заявы былі ануляваныя ў сувязі з парушэннем правілаў вылучэння: заяўнікі ЛДПБ і гарадскі савет прафсаюзаў ня маюць адпаведных арганізацыійных структур ў горадзе Брэсце.

З 22 заяўнікаў у склад гарадской камісіі былі уключаны наступныя палітычныя суб’екты: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет”, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый – Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў , “Саюзу афіцэраў”, БРСМу і “Беларускага саюзу жанчын”. 3 асобы з дзяржаўных службоўцаў і 4 асобы, вылучаныя шляхам збору подпісаў.

Як паведаміла старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” Дзенісенка Людміла, па 1 прадстаўніку ад  партыі “Справядлівы сьвет” уключылі ў склад гарадзкой і раённай выбарчых камісій – Мартынюка Аляксандра і Субіну Алену.

Паседжанне па фармаванні абласной выбарчай камісіі адбудзецца 28 студзеня. Прадстаўнікі апазіцыйных партый рэгіёну таксама вылучылі ў склад камісіі сваіх прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international