Заяўніка не запрасілі на паседжанне Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі

Тэгі: выбары-2010

Грамадзкі актывіст Сяргей Вакуленка быў вылучаны шляхам збору подпісаў у склад Брэсцкай гарадской камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання. 26 студзеня ён падаў адпаведныя дакументы ў 512 кабінет Брэсцкага гарвыканкаму і запытаў пра час правядзення паседжання па зацверджанню складу камісіі. Супрацоўніца сказала, што гэтая інфармацыя яшчэ невядома. С.Вакуленка асабіста папрасіў паінфармаваць яго і пакінуў свой нумар тэлефону.

27 студзеня С. Вакуленка даведаўся, што паседжанне гарадской камісіі ўжо адбылося і сябры камісіі зацверджаныя.  На пытанне, чаму яго не праінфармавалі, тая ж супрацоўніца адказала: “Дык была тут апазіцыя”.

Сяргея  Вакуленка, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, у склад гарадзкой выбарчай камісіі не ўключылі. Тлумачэньняў, па якой прычыне яго не ўключылі ў камісію, органы, якія адказваюць за фарміраванне камісіі, не даюць.

Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін расцэньвае гэты факт наўмыснага ігнараваньня прадстаўніка дэмакратычных сілаў падманам і грубым парушэннем выбарчага працэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international