Стан здароўя палітвязьня Міхаіла Марыніча зноў пагоршыўся, і яго паклалі для лячэньня ў турэмны шпіталь.

2005 2005-11-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Сыны Марыніча баяцца ня толькі за стан здароўя бацькі, але нават за ягонае жыцьцё.

Паводле Тацяны Марыніч, жонкі Міхаіла Марыніча, 31 кастрычніка яе мужа зноў паклалі ў турэмны шпіталь на лячэньне. Як лічыць Тацяна Марыніч, стан здароўя Міхаіла Марыніча рэзка пагоршыўся, бо ў памяшканьнях калёніі нізкая тэмпэратура.

Тацяна Марыніч: “У яго проста аняменьне правай паловы тулава. У шпіталі яму будзе лепей, бо там хоць топяць. А ў атрадах стаіць холад. Што да лячэньня, ня ведаю, што яму прапішуць. Неяк лекары вельмі стрымана пра гэта кажуць”.

Тое, што ў калёніі было вельмі холадна, пацьвердзіла і адвакат Валянціна Шаханцова, якая сустракалася зь Міхаілам Марынічам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international