Брэст: Дэмакратычныя сілы будуць каардынаваць сваю дзейнасць падчас выбарчай кампаніі

2010 2010-01-27T18:03:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў падпісалі кіраўнік Брэсцкай абласной структуры Партыі БНФ Дзмітры Шыманскі, кіраўнік абласной арганізацыі Руху “За Свабоду” Зміцер Трэцяк, мясцовыя прадстаўнікі Аргкамітэту па стварэнні партыі БХД  (Зміцер Шурхай), прадстаўнікі адной з рэгіянальных структураў партыі АГП.

Старшыня брэсцкага рэгіянальнага аддзялення незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк і лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі таксама выказаліся аб вуснай дамове супрацоўніцтва паміж апазіцыйнымі партыямі рэгіёну напрацягу выбарчай кампаніі. Далучыцца да пагаднення аб супрацоўніцтве на выбарах плануюць і некаторыя гарадскія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы.

Пры вылучэньні кандыдатаў прадстаўнікі апазіцыі плануюць дзейнічаць адпаведна прынцыпу “адна акруга – адзін кандыдат”.

У дадатак да ўжо існуючых рэспубліканскіх кааліцый – Беларускі незалежніцкі блок (БНБ) і Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) –  рэгіянальнае пагадненьне паміж удзельнікамі ад апазіцыі прызначана выкарыстаць выбарчы працэс найбольш эфектыўна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international