Аршанскія партыйцы маюць намер патрапіць у камісіі

2010 2010-01-27T15:19:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скончыўся першы этап кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, падведзена рыса пад вылучэннем кандыдатур у склад тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў.

Дэмакратычныя сілы Аршаншчыны праявілі актыўнасць у вылучэнні сваіх прадстаўнікоў. Так, у склад Аршанскай гарадской камісіі мясцовая арганізацыя АГП вылучыла свайго актывіста Аляксандра Крывіцкага, партыя левых "Справядлівы свет" накіравала ў тую ж камісію свайго сябра Васіля Кабачэўскага, ад Партыі БНФ накіраваны яе мясцовы лідар Аляксандр Шутаў, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Крупноў.

Два прадстаўнікі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл рэгіёна  вылучаны і ў Аршанскую раённую камісію. Імі сталі сацыял-дэмакрат Антон Малішэўскі і старшыня раённай арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Мінай Карніенка.

У хуткім часе мясцовыя ўлады павінны прыняць рашэнне пра фармаванне тэрытарыяльных камісій. Па меркаванні актывістаў АДС Оршы, па тым, ці ўключаць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбаркамы, можна будзе меркаваць, ці сапраўды беларускія ўлады гатовыя да правядзення справядлівых і сумленных выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international