Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку

27.01.2010. Тэгі: рэлігія, праваабаронцы, войска.
Крыніца: Радыё «Свабода».

У лісьце нагадваецца пра 57 артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе грамадзянам краіны права на альтэрнатыўную службу. Таксама праваабаронцы згадваюць, што яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі вынес рашэньне заснаваць у Беларусі альтэрнатыўную службу.

12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з Жодзінскай турмы Івана Міхайлава, які зьяўляецца мэсіянскім габрэем, і адмовіцца ад абвінавачаньняў супраць яго. Іван быў арыштаваны ў Менску на сваім працоўным месцы 15 сьнежня 2009 году. У лісьце А.Лукашэнку таксама прапануецца скасаваць штраф сьведку Яговы з Гомеля Дзмітрыю Смыку, які за адмову служыць у войску быў аштрафаваны судом у лістападзе 2009 году на 3,5 мільёны рублёў (875 эўра).

Поўны тэкст Звароту.

  

Адкрыты ліст Прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку

 

Бон, 27 студзеня 2010 году.

 

Перасьлед адмоўнікаў ад службы ў войску па ідэйных меркаваннях працягвае расьці. 29 студзеня 2010 году 21-гадовы Івана Міхайлава чакае суд.

Ён абвінавачваецца ў адмове ад тэрміновай вайсковай службы і, з гэтай прычыны, быў арыштаваны 15 сьнежня 2009 году.

Іван Міхайлаў зьяўляецца мэсыянскім габрэем і ня можа служыць у войску празь ягоныя рэлігійныя перакананьні. Ён папрасіў, каб яму ў адпаведнасьці з Артыкулам 57 Канстытуцыі Беларусі дазволілі праходзіць альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Калі малады чалавек будзе прызнаны вінаватым, яго чакае штраф або зьняволеньне на тэрмін да двух гадоў.

У 2009 годзе Дзьмітры Смык, вернік царквы Сьведкі Еговы, быў пакараны буйным штрафам за адмову ад вайсковай службы паводле рэлігійных прычынаў і патрабаваньне замяніць яе альтэрнатыўнай грамадзянскай службай. Яму забаронены выезд па-за межы Беларусі, ён абмежаваны ў свабодзе руху ў межах краіны. Гэта першая падобная справа за апошнія дзевяць год. Паводле інфармацыі беларускіх праваабаронцаў, яшчэ двух юнакоў – Андрэй Цянюта і Яўген Якавенка – чакае крымінальны перасьлед за адмову ад вайсковай службы па ідэйных меркаваньнях.

Мы лічым, што Іван Міхайлаў зьяўляецца вязнем сумленьня, арыштаваным толькі за свае рэлігійныя перакананьні, і заклікаем Прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна і безумоўна вызваліць яго.

Мы таксама заклікаем Прэзыдэнта Лукашэнку адмяніць штраф Дзьмітрыю Смыку, а таксама зьняць абмежаваньні свабоды перасоўваньня.

Акрамя таго, павінны быць зьнятыя ўсялякія абвінавачваньні ў дачыненьні да Івана Міхайлава і Дзмітрыя Смыка.

Яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны Суд Беларусі заклікаў неадкладна ўвесьці інстытут альтэрнатыўнай службы.

Мы заклікаем Прэзыдэнта Лукашэнку забясьпечыць права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу ўсім асобам, якія адмаўляюцца ад вайсковай службы па ідэйных меркаваньнях, у адпаведнасьці з Артыкулам 57 Канстытуцыі Беларусі.

Неабходна неадкладна прыняць законапраект, які б дазваляў альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Пакуль такі закон не прыняты, ніхто не павінен абвінавачвацца або карацца за адмову ад праходжаньня вайсковай службы па ідэйных меркаваньнях.

 

З павагай,

 

Libereco – Праваабарончае Партнэрства (Бон)

“Людзі ў бядзе” (Прага)

Эўрапейскі офіс адмоўнікаў па ідэйных прычынах (Брусэль)

Цэнтр разьвіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Масква)

Menschenrechte in Belarus e.V. (Бэрлін)

Отсгруппэн – Швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека (Стакгольм)

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (Вільня)

Janun e.V. Region Hannover (Гановэр)

Міжнароднае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” (Прага)

Bund fur Soziale Verteidigung e.V. (Міндэн)

Europaischer Austausch (Бэрлін)

Gemeinschaft Schweizer Zivildienstleistender (Цурых)

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования