Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў

01.11.2005.

У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект "Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму", які прыняты ў першым чытаньні. Сваё меркаваньне пра законапраект у інтэв'ю Радыё Свабодзе выказвае старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі:
"Прапанаваны праект закону нічога асабліва новага не нясе, мала што дапаўняе. Таму асаблівага перапалоху рабіць ня трэба. Усё тое, што рабілі ўлады ў дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, асобаў, на падставе існага заканадаўства, перанесена ў новы законапраект. Іншая справа, што зьмяняецца лексыка, і зьмяняюцца, я сказаў бы, ярлыкі, якія могуць быць пачэпленыя на няўрадавыя арганізацыі. Цяпер будуць казаць пра экстрэмізм. Гэта перадае большую нэрвовасьць, у пэўнай ступені небясьпеку, якую, як быццам бы, улады бачаць сёньня ў дзейнасьці некаторых арганізацыяў і асобаў.

Усе тыя кары, якія выкладзеныя ў праекце згаданага закону (пісьмовае папярэджаньне, прыпыненьне дзейнасьці, ліквідацыя няўрадавых арганізацыяў), прапісаны ў законе аб няўрадавых арганізацыях. І на гэтай прававой аснове ўлады пасьпяхова распраўляюцца з грамадзкімі апанэнтамі.

За тры гады спынена дзейнасьць больш як 150 арганізацыяў з дапамогаю Міністэрства юстыцыі. Тое ж тычыцца палітычных партыяў. У законе аб СМІ ёсьць усе абмежавальныя меры, якія цяпер унесеныя ў законапраект "Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму". Але там гэта не называецца экстрэмізмам.

Цяпер мы проста пераходзім на іншы ўзровень палітычнай лексыкі. Новы законапраект выконвае ролю прапагандысцкага і ідэалягічнага ціску".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования