Праваабаронцы адстойваюць права на пікеты

2010 2010-01-27T09:57:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

25 студзеня смаргонскі правабаронца Алесь Дзергачоў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Смаргонскага раёна. Паводле гэтага рашэння заяўніку было адмоўлена ў задавальненні скаргі на дзеянні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксадра Вярсоцкага. Гэта службовая асоба забараніла правядзенне пікета, прысвечанага 61-й гадавіне з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Пікет планавалася правесці на пляцоўцы насупраць кінатэатра “Космас”, які месціцца на вуліцы Савецкай. Адмаўляючы ў правядзенні пікета ў гэтым месцы А.Вярсоцкі спаслаўся на два аргументы. Па-першае, рашэннем райвыканкама ад 15.11.99 №1020 на вуліцы Савецкай дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы толькі райвыканкаму, а грамадзянам, грамадскім аб’яднанням і палітычным партыям - у скверы на вуліцы Садовай. Па-другое, ля пляцоўкі насупраць кінатэатра “Космас” размешчаны пункты грамадскага харчавання, дзе прадаюцца спіртовыя напоі, у тым ліку на разліў. Таму там збіраюцца асобы, схільныя да правапарушэнняў, аб чым сведчыць практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Таму, маўляў, там не будзе забяспечвацца бяспека ўдзельнікаў замоўленага мерапрыемства і іншых грамадзян.

Адхіляючы дадзеныя аргументы, праваабаронца нагадаў у судзе, што ў дадзеным выпадку адбылася неабгрунтаваная дыскрымінацыя грамадзяніна, бо з адной і той жа мэтай забеспячэння грамадскага парадку на адной і той жа пляцоўцы райвыканкаму дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія яна там і праводзіць (гэта бачна на здымку), а грамадзяніну – не. Гэты факт з’яўляецца неабгрунтаваным абмежаваннем правоў асобы, што парушае арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У заяве на пікет А.Дзергачоў адзначаў, што мэтай пікетавання з’яўляецца давядзенне да ведама не менш чым 300-350 смаргонцаў інфармацыі аб важнасці Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і аб рэальным стане правоў чалавека ў Беларусі. Сквер жа на вул.Садовай з’яўляецца малалюдным, дзе за гадзіну праходзіць не больш 10-15 чалавек, ці 20-30 чалавек за 2 гадзіны пікета. Таму там мэта пікетавання не будзе дасягнута. На думку заяўніка, у такім разе парушаецца ягонае права на свабоду распаўсюду інфармацыі.

Суд Смаргонскага раёна, абгрунтоўваючы рашэнне, спаслаўся толькі на тое, што месцы правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны рашэннем Смаргонскага райвыканкама ад 15.11.99 №1020. З пункту ж гледжання магчымай дыскрымінацыйнасці, пярэчання дадзенага рашэння Канстытуцыі дзяржавы суд заяву правабаронцы не аналізаваў. Не даваў ён таксама ацэнкі немагчымасці дасягнуць мэты пікетавання ў месцы, якое утаноўлена райвыканкамам. Акрамя таго, суд адмовіў у задавальненні хадайніцтва А.Дзергачова аб допыце двух сведкаў, якія маглі пацвердзіць факт немагчымасці дасягнення мэты пікетавання ў згаданым скверы.

Гэтыя абставіны і сталі падставаю для абскарджання рашэння суддзі суда Смаргонскага раёна Ю.Карэцкага ў Гарадзенскі абласны суд.

26 студзеня барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч падалі касацыйную скаргу на рашэньне суда Барысаўскага раёну ад 11 студзеня 2010 г. па скарзе на дзеяньні Барысаўскага райвыканкаму, які забараніў правядзеньня пікетаваньня 10 сьнежня мінулага году. Сваім рашэньнем суд Барысаўскага раёну адмовіў у задавальненьні скаргі праваабаронцаў на дзеяньні мясцовых уладаў.  Праваабаронцы Просяць Мінскі абласны суд  адмяніць прысуд цалкам і накіраваць справу на новы разгляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international