Гомельская кааліцыя дэмакратычных сілаў прыняла рашэнне аб правядзенні грамадскай кампаніі па назіранні за выбарамі

2010 2010-01-26T20:20:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская кааліцыя дэмакратычных сілаў вызначылася з фарматам удзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы. У прыватнасці, 25 студзеня было прынята рашэнне аб зняцці кандыдатаў пры ўмове неўключэння ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў кааліцыі. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў адзначыў, што апазіцыя прапаноўвае вылучыць у склад камісій сваіх прадстаўнікоў па тых акругах, дзе плануюць балатавацца прадстаўнікі кааліцыі. Па стане на 26 студзеня 32 чалавекі выказалі намер балатавацца ў якасці кандытаў у абласны Савет дэпутатаў (на 60 месцаў у абласным Савеце), і 32 прадастаўнікі заявілі аб намеры ўдзельнічаць у выбарах як кандыдаты ў Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў. Наогул па вобласці плануюць прыняць удзел у выбарах у якасці кандыдатаў каля 100 прадстаўнікоў кааліцыі.

Гомельская кааліцыя дэмакратычных сілаў у час выбараў правядзе грамадзянскую кампанію па маніторынгу і назіранні за выбарамі. У якасці незалежных назіральнікаў гатовы выступіць каля 300 актывістаў дэмакратычнага руху. У склад гомельскай кааліцыі дэмакратычных сілаў уваходзяць 18 суб'ектаў — палітычныя партыі і грамадскія аб'яданні. Каардынатары па стварэнні Партыі БХД маюць у кааліцыі статус назіральнікаў. Яны таксама, па ўзгадненні з кааліцыяй, маюць намер удзельнічаць у выбарах.

Разам з тым, каля 15 чалавек — гомельскія актывісты Руху «За свабоду» маюць намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя Саветы да канца, што значыць прымаць удзел у кампаніі незалежна ад таго, ці уключаць іх прадстаўнікоў у склад камісій.

Згодна каляндарнага плану Цэнтральнай выбарчай камісіі, 26 студзеня — апошні тэрмін падачы заявак на ўключэнне прадстаўнікоў палітчыных партый, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і грамадзянаў у склад абласных, гарадскіх і раённых тэрытарыяльных камісій.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international