viasna on patreon

Аршанская вертыкаль заклікае падтрымаць годных кандыдатаў

2010 2010-01-26T17:50:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"У 2010 годзе нам належыць правесці кампанію па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў", - заявіў з трыбуны старшыня Аршанскага гарвыканкама Мікалай Лісоўскі, выступаючы на нядаўняй сесіі гарадскога Савета, прымеркаванай да зацвярджэння бюджэту горада на 2010 год.

Па яго словах, кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці павінны прыкласці ўсе высілкі, каб "падтрымаць годных кандыдатаў". Як вызначыць, хто з будучых кандыдатаў з'яўляюцца "годнымі", а хто - нявартымі падтрымкі, Мікалай Віктаравіч не паведаміў. Мясцовыя назіральнікі чакаюць, што магчыма кіраўніцтва Аршанскага гарвыканкама хуткім часам зацвердзіць спіс "годных" з указаннем ступені "годнасці".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства