З-за ціску ўладаў настаўнік выйшаў з апазіцыйнай партыі

2010 2010-01-22T14:12:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Настаўнік з Вілейкі Сяргей Клімёнак прыняў рашэнне аб выхадзе з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Як нагадвае сайт ucpb.org, кіраўнічка Упраўлення адукацыі Менскага аблвыканкама Таісія Данілевіч запатрабавала ад настаўніка выйсці з партыі, пагражаючы ў выпадку непадпарадкавання вялікімі праблемамі ўсяму педкалектыву, у якім працуе актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клімёнак. У выніку апазіцыянер быў вымушаны сысці з партыі.

«Рашэнне ўжо прынятае. І яно далося мне нялёгка. Я не ўзяў на сябе адказнасць за ўвесь калектыў. Былі ўзважаныя ўсе «за» і «супраць», і вырашана, што ваяваць трэба тактычна, а не лезці на ражон, тым больш у сітуацыі, калі пацярпець можа ўвесь калектыў», -- заявіў Сяргей Клімёнак.

Па словах апазіцыянера, з-за ціску ўладаў можа пацярпець увесь калектыў школы.

«Пачнуцца праверкі, і хаця школа на добрым рахунку, знойдуцца прыдзіркі, -- сказаў Сяргей Клімёнак. -- Потым увосень могуць не даць дзяцей, у нас будзе недабор. А пры недаборы стане пытанне пра далейшае існаванне ўстановы. Цяпер жа можа пацярпець дырэктар школы, калі ён не прыме ніякага рашэння пасля размовы з Данілевіч, і мне вельмі не хочацца яго падводзіць. Акрамя таго зразумела, што Данілевіч дзейнічала па ўказанні вышэйшых структураў. Так, выхад з партыі гэта сур'ёзны крок, які шмат што змяняе, але ж у маёй галаве нічога не зменіцца. Я кім быў, тым і застануся».

Сяргей Клімёнак упэўнены, што нават пасля выхаду з АГП гісторыя не скончыцца, у супакоі яго наўрад ці пакінуць, тым больш, што ён збіраецца пайсці на выбары ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Нагадаем, што 15 студзеня ў Мінаблвыканкаме ад шасцёх настаўнікаў запатрабавалі выйсці з апазіцыйных партыяў ці звольніцца з працы. Загадчыца Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісія Данілевіч пагражала настаўнікам, якія з'яўляюцца чальцамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партыяў. Паводле словаў чыноўніцы, настаўнікі не маюць права працаваць у дзяржаўных школах.

Да чыноўніцы былі выкліканыя Наталля Іллініч, настаўніца гісторыі з Талькі і сябра Партыі БНФ, яе паплечнік Мікалай Ляшчун, настаўнік замежных моваў з Лагойска, Алесь Язвінскі, настаўнік фізкультуры, які ўваходзіць у Кансерватыўна-хрысціянскую партыю БНФ з Нясвіжа, Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, сябра БСДП з Нясвіжскага раёна, а таксама чальцы АГП Сяргей Клімёнак – настаўнік фізкультуры з Вілейкі, і Надзея Агафонова - настаўнік-дэфектолаг з Любані.

У сувязі з гэтым двое настаўнікаў звярнуліся з заявай у пракуратуру на незаконныя дзеянні чыноўнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international