Тры адмовы ў інфармацыі за адзін дзень

2010 2010-01-22T14:09:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg

Журналісту недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатолю Мазгову на працягу аднаго дня адмовіліся прадаставіць інфармацыю ў трох дзяржаўных установах. З гэтай нагоды кіраўнік выдання накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру.

19 студзеня А. Мазгоў збіраў інфармацыю для традыцыйнай рубрыкі «Барысаў: лічбы і факты». Але неабходныя звесткі яму адмовіліся прадаставіць адразу ў некалькіх дзяржаўных установах.

Па словах журналіста, начальнік Барысаўскага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Васіль Кравец не даў звестак пра колькасць пажараў, што адбыліся за тыдзень. Загадчык райаддзела аховы здароўя Уладзімір Рубцоў не захацеў паведаміць, колькі людзей звярнулася ў траўмапункт раённай бальніцы. Загадчыца раённага ЗАГСа Тамара Красоўская, у сваю чаргу, не прадаставіла інфармацыі пра колькасць шлюбаў і разводаў за тыдзень. Замест гэтага яна заявіла, што гэтыя звесткі яна ўжо дала дзяржаўнай мясцовай газеце і рэгіянальнаму тэлеканалу, і прапанавала пашукаць іх на сайце райвыканкама.

Падобныя дзеянні барысаўскіх чыноўнікаў галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас лічыць парушэннем закона «Аб сродках масавай інфармацыі». 21 студзеня ён накіраваў скаргу ў мясцовую пракуратуру, у якой просіць правесці праверку і папярэдзіць вінаватых аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб СМІ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international