Экалагічныя праблемы не абмяркоўваюць з грамадствам

2010 2010-01-20T17:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/god_rodnaj_ziamli.jpg

Беларускія чыноўнікі не зацікаўленыя абмяркоўваць з грамадскасцю экалагічныя праблемы. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Рацыя заявіла старшыня грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій, каментуючы справаздачу міністэрства прыродных рэсурсаў аб правядзенні ў Беларусі года роднай зямлі.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызнаюць, што толькі загад Аляксандра Лукашэнкі аб абвяшчэнні 2009-га Годам роднай зямлі ўпершыню дазволіў падыйсці да вырашэння экалагічных праблемаў сістэмна. Як заяўляе адзін з кіраўнікоў Мінпрыроды Віталь Кулік, парадак на зямлі быў наведзены паўсюдна і па ўсіх кірунках.

- У цэлым правядзенне ў 2009-ым Года роднай зямлі дапамагло вырашыць цэлы комплекс прыродаахоўчых задач. Паспяховае выпаўненне заданняў садзейнічала фармаванню пазытыўнага  еўрапейскага іміджу нашай краіны.

Негледзячы на поўную задаволенасць чыноўнікаў, у беларускіх экалагічных арганізацый да іх шмат нараканняў. Старшыня грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій займаецца пытаннем захавання зялёных насаджэнняў у гарадах.

- У нас было ўражанне, што ў Год роднай зямлі вырашылі знішчыць палову зялёных насаджэнняў у гарадах. Ворганы Мінпрыроды не на баку дрэваў. Самы відавочны прыклад - гэта ў Гродна, дзе ў мінулым годзе вырубілі шмат паркавай зоны. Шмат падобных рэчаў можна было б пазбегнуць.

Актывісты з арганізацыі “Экадом” кажуць, чыноўнікі далі зразумець эколагам, што зацверджаныя планы па ўпарадкаванню земляў ніхто зменяць не збіраецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international