Першыя затрыманні па дарозе ў Івянец

2010 2010-01-21T11:55:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zpb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Шчучын 9 актывістаў непрызнаванага Саюза палякаў у Беларусі, якія ехалі мікробусам з Гародні ў Івянец, каб падрымаць мясцовы аддзел арганізацыі і ягоную старшыню Тэрэсу Собаль. Пра гэта паведамляе ў сваім livejournal Старшыня галоўнай рады Саюза Андрэй Пачобут.

Затрыманым актывістам патлумачылі, што падазраюць кіроўцу мікрааўтобусу ў тым, што ён нецвярозы.

Паводле папярэдняй інфармацыі з Гародні ў Івянец выехала каля 100 чалавек. Улады наўмысна ім чыняць перашкоды на дарозе. Як піша Пачобут, машыны, якія едуць з Гародні, затрымліваюць на ўсіх пастах ДАІ. Але большасць з іх пасля кантролю адпускаюць, каб праз некалькі кіламетраў ізноў спыніць для праверкі.
На сёння, 21 студзеня, у Івянцы прызначаны сход праўладнага Саюза палякаў, на які заклікаюцца прыйсці “ўсе, хто паляк”.   

“Такім чынам улады і праўладны Саюз палякаў хочуць пераняць Дом польскі ў Івянцы”, - зазначыў у інтэрв’ю Радыё Рацыя Андрэй Пачобут.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international