Берасцейскаму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну – 50 год

2010 2010-01-20T11:39:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Свой пяцідзесяцігадовы юбілей адзначае праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Шмат год ён займаецца абаронай правоў чалавека ў сваім рэгіёне, з’яўляецца кіраўніком праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская Вясна”, дагэтуль так і не зарэгістраванага мясцовымі ўладамі.

На Берасьцейшчыне Вялічкіна добра ведаюць як прафесіянала ў галіне правоў чалавека, грамадскага актывіста, нястомнага назіральніка пад час выбарчых працэсаў. Неаднойчы ягоная дзейнасьць выклікала хваравітую рэакцыю брэсцкіх чыноўнікаў. Затрыманьні, ператрусы, арышты, пагрозы і выкраданьні “невядомымі асобамі” толькі загартавалі ягоную волю і рашучасьць у адстойваньні дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў і свабод грамадзян.

Уладзімір Вялічкін не шкадуючы часу і сілы, аказаў дапамогу не адной сотні сваіх землякоў, абараняючы іх на судовых працэсах, дапамагаючы абскардзіць несправядлівыя рашэньні ў вышэйшых інстанцыях ня толькі ў Беларусі,  але і ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Праваабарончая супольнасьць Беларусі, сябры і аднадумцы віншуюць берасцейскага калегу Уладзіміра Вялічкіна з пяцідзесяцігадовым юбілеем і жадаюць яму поспехаў ды перамог у абароне правоў і свабод чалавека, жыцьцёвай энергіі, нястомнасьці ў справе служэньня законным інтарэсам сваіх землякоў!

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international