Мінюст вынес БАЖу афіцыйнае папярэджанне

2010 2010-01-15T17:15:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі выставіла адразу некалькі прэтэнзій да журналісцкай арганізацыі — датычна сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ. 

 

Загад падпісаў 13 студзеня намеснік міністра Аляксандр Сіманаў, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Па-першае, Мінюст лічыць, што на бэджы ГА "БАЖ" нібыта неправамерна змешчаны надпісы "Прэса"/"Press", бо арганізацыя не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі. Чыноўнікі ўпэўненыя, што такім чынам арганізацыя парушыла закон "Аб СМІ", а гэтыя дзеянні прывялі да "неабгрунтаванага прысваення членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…"

Акрамя таго, Мінюст лічыць, што дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА "БАЖ" "не прадугледжаная статутам" арганізацыі. "Апрача пералічанага, на сайце змешчана інфармацыя аб мэтах дзейнасці ГА "БАЖ", якія не адпавядаюць статутным", — заканчвае пералік сваіх прэтэнзій Мінюст.

Міністэрства абавязвае кіраўніцтва БАЖ на працягу месяца забраць усе выдадзеныя раней пасведчанні згаданага ўзору і "забяспечыць… далейшую немагчымасць карыстання імі"; ліквідаваць астатнія "парушэнні" і "выпрацаваць меры, накіраваныя на недапушчэнне ў далейшым парушэнняў патрабаванняў заканадаўства і статута арганізацыі", а таксама "прадаставіць Міністэрству юстыцыі доказы выканання пералічаных вышэй патрабаванняў".

Кіраўнікі БАЖ заяўляюць, што абавязкова будуць абскарджваць папярэджанне, якое лічаць неабгрунтаваным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international