Амніставалі ўдзельніка «справы 14 ці» Алеся Чарнышова

2010 2010-01-15T16:43:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый на абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, што нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.

Алеся Чарнышова сёння выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Мінска, дзе паведамілі: ён амніставаны.

Прысуд, вынесены ў красавіку 2008 году Алесю Чарнышову, Міхаілу Пашкевічу, Тацьцяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калоніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Уладзіміру Сяргееву і Антону Койпішу прысудзілі па 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў).Таццяна Цішкевіч адразу пасля вынясення прысуду з’ехала ў Польшчу. Арцём Дубскі знаходзіцца ў турме за парушэнне правілаў адбыцьця пакарання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international