29 студзеня - суд над вернікам Іванам Міхайлавым

2010 2010-01-15T13:12:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае паседжаньне Менскага раённага суда па справе ўхіленьня ад вайсковай службы верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі Івана Міхайлава адбудзецца 29 студзеня.  Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу" Міхась Пашкевіч.

Іван Міхайлаў тры тыдні чакае суду за ўхіленьне ад вайсковай службы ў камэры Жодзінскага сьледчага ізалятара. 31 сьнежня справу перадалі ў суд. Іван спадзяваўся на службу ў рэзэрве і казаў, што рэлігійныя перакананьні не дазваляюць яму служыць у войску. Цяпер яму пагражае паўгода арышту.

За «ухіленне ад прызыву» Івану Міхайлаву пагражае паўгады турмы па арт.435 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сам Міхайлаў ухілістам сябе не лічыць — ён быў гатовы прайсці альтэрнатыўную службу.

Між тым Права грамадзянаў на альтэрнатыўную службу вынікае з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дадзеным артыкулам Асноўнага Закона краіны прадугледжана, што абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязкам і свяшчэнным доўгам яе грамадзіна. Парадак прахаджэння вайсковай службы, падставы і ўмовы яе замены на альтэрнатыўную службу вызначаюцца законам.

Такім чынам, Канстытуцыя не разглядае вайсковую службу ў якасці адзінай і безумоўнай, паколькі прадугледжвае магчымасць вызвалення ад вайсковай службы альбо замену яе на альтэрнатыўную.

Адпаведна, Кансытуцыя прадугледжвае права грамадзяніна на выкананне свайго абавязку і свяшчэннага доўгу па абароне Радзімы ў формах, прадугледжаных Асноўным Законам, у тым ліку і шляхам праходжання альтэрнатыўнай службы.

Аднак, ні Вярхоўны Савет 12 склікання, ні Вярхоўны Савет 13 склікання не выканалі гэтага патрабавання і не вырашылі пытанні аб падставах і ўмовах замены вайсковай службы альтэрантыўнай і парадку яе праходжання шляхам прыняцця спецыяльнага закона.

Права кожнага на адмову ад вайсковай службы па перакананнях сумлення было прызнана і Саветам па правах чалавека ААН.  Такое права грамадзянаў Беларусі было прызнана і ў Белаурсі. У Рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2000 г. “Аб некаторых пытаннях рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” гаворыцца: "Адзначыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці с Канстытуцыяй маюць права, у прыватансці, па рэлігійных перакананнях на замену вайсковай службы альтэрнатыўнай, якое павінна быць забяспечана дзейсным механізмам яго рэалізацыі. У сувязі з гэтым лічыць неадкладным прыняцце закона аб альтэрнатыўнай службе ці ўнясенні неабходных зменаў і дапаўненняў у Закон “Аб усеагульным вайсковым абавязку і вайсковай службе” з мэтай вызначэння механізма рэалізацыі права на альтэрнатыўную службу. На перыяд да рашэння на заканадаўчым узроўні пытанняў аб падставах і ўмовах замены вайсковай службы альтэрнатыўнай і парадку яе парходжання згадзіцца, з улікам выключнасці абставінаў, з практыкай стварэння кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з арт. 31, 57, 59 і іншымі артыкуламі Канстытуцыі ўмоваў для выканання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь ускладзеных на іх абавязкаў па абароне Рэспублікі Белаурсь у тых формах, якія не парушаюць іх рэлігійных перакананняў."

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладанага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго, а таксама патрабуе ад Нацыянальнага сходу Беларусі неадкладанага прыняцця закона аб альтэрнатыўнай службе як практычнага механізма рэалізацыі артыкула 57 Канстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства