Каардынатар стварэньня БХД у Гомелі гвалтам дастаўлены ў ваенкамат

2010 2010-01-14T16:28:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Яўген Якавенка. Як падае БелаПАН, Яўген Якавенка па мабільным тэлефоне паведаміў, што на вуліцы Кніжнай да яго падышлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, з прымяненьнем гвалту пасадзілі ў аўтамабіль і прывезьлі ў ваенкамат.
"Яны не прадставіліся, нічым свае дзеяньні не растлумачылі, увесь час пагражалі прымяненьнем сілы, вырывалі з рук мабільны тэлефон, заламалі рукі. У машыне нас чакаў трэці ў цывільным, які сачыў за мной ад самага дому", — адзначыў актывіст.
Паводле актывіста, у ваенкамаце яму заявілі, што ён ухіляецца ад прызыву на ваенную службу, і таму быў прымусова дастаўлены туды з дапамогай міліцыі. "Ніякіх позваў я не атрымліваў. Як я магу ўхіляцца ад прызыву?" — сказаў Якавенка. Пры гэтым тыдзень таму Яўген Якавенка падаў заяву з просьбай аб альтэрнатыўнай службе.
Актывіст мае намер зьвярнуцца са скаргай на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру. "Такія дзеяньні падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэксу аб выкраданьні людзей", — заявіў ён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international