Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта

2010 2010-01-14T12:47:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet-vojny.jpg

Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY) Юрый Зісер, які ў канцы 2009 года браў удзел у абмеркаванні гэтага праекта.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна заявіла БелаПАН, што абмеркавання праекта ўказа з БАЖ не было. "Кансультацыйны савет па СМІ, членам якога я з`яўляюся, апошнім разам засядаў у пачатку чэрвеня 2009 года. Больш ніякіх запрашэнняў на яго пасяджэнні не паступала, і ніякага абмеркавання праекта ўказа па інтэрнеце ў гэтай структуры не праходзіла", — сказала Літвіна.

Праект указа аб удасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента інтэрнета прадугледжвае, у прыватнасці, рэгістрацыю інтэрнет-рэсурсаў у парадку, які вызначае Савет міністраў па ўзгадненні з Аператыўна-аналітычным цэнтрам (ААЦ) пры прэзідэнце, а звесткі пра зарэгістраваныя рэсурсы перадаюцца ў ААЦ у парадку і аб`ёмах, што вызначаюцца гэтым цэнтрам.

Згодна з дакументам аператары электрасувязі, а таксама іншыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па выкарыстанні інтэрнета, абавязаны ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, якім яны аказалі гэтыя паслугі.

Многія эксперты выказвалі асцярогі, што ў выпадку ўваходжання ў сілу такога ўказа адпаведныя органы атрымаюць легальную магчымасць "адсякаць непажаданыя сайты", паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international