Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь"

2010 2010-01-12T15:48:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladaja-belarus.jpg

Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні руху Дзмітрый Каспяровіч.

Паводле яго слоў, дакументы на рэгістрацыю ў Мінюст былі пададзены 7 снежня 2009 года. "Нягледзячы на тое што месяц, які даваўся для адказу, прайшоў, ніякай рэакцыі з боку Мінюста не было. Таму я прыйшоў сёння ў Мінюст, дзе мне паведамілі, што адмова ў рэгістрацыі была выслана па пошце ўчора, 11 студзеня. Падрабязнасці аб прычынах адмовы ў рэгістрацыі мне не паведамілі, заявіўшы, што я ўсё даведаюся з ліста", — сказаў Каспяровіч.
Ён адзначыў, што пасля атрымання ліста аргкамітэт па стварэнні "Маладой Беларусі" вырашыць, абскарджваць адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе або не. Таксама будзе вырашана пытанне аб магчымасці правядзення паўторнага ўстаноўчага з'езда арганізацыі.
Каспяровіч дадаў, што рух "Маладая Беларусь", хутчэй за ўсё, будзе зарэгістраваны ў Літве ў якасці міжнароднай арганізацыі. "Мы ўжо выканалі ўсе фармальнасці і падалі дакументы на рэгістрацыю руху ў Літве. На наступным тыдні арганізацыя ўжо можа быць зарэгістравана там", — зазначыў ён.
8 лістапада ў адным з мінскіх гатэляў прайшоў устаноўчы сход руху "Маладая Беларусь". На ім прысутнічалі 53 дэлегаты з Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. На пасаду старшыні руху былі вылучаны кандыдатуры Дзмітрыя Каспяровіча і Артура Фінькевіча. Шляхам адкрытага галасавання за Каспяровіча прагаласавалі 40 прысутных, за Фінькевіча — 10, трое ўстрымаліся. Былі абраныя кіраўнікі рэгіянальных арганізацый "Маладой Беларусі". Актывісты новага руху аднагалосна прынялі рашэнне браць удзел у мясцовых выбарах, а таксама рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі.
Адзін з лідэраў арганізацыі Артур Фінькевіч заявіў, што ва ўстаноўчым сходзе не бралі ўдзел ні ён сам, ні каардынатары руху.  Больш таго, паводле яго слоў, Цімафей Дранчук і Дзмітрый Каспяровіч былі выключаны са складу аргкамітэта па стварэнні арганізацыі яшчэ 11 красавіка 2009 года. "Такім чынам, ніякага дачынення да "Маладой Беларусі" гэтыя людзі не маюць", — мяркуе Фінькевіч, паведамляе БелаПАН

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international