Адменены круглы стол «Беларускі Інтэрнет, дзяржаўныя абмежаванні і рэгуляванні»

2010 2010-01-12T10:02:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/u_nece.jpg

Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з суарганізатараў мерапрыемства — атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаванне праектаў прэзідэнцкіх указаў не адпавядае статуту арганізацыі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які даслала ў БАЖ «Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання» — другі суарганізатар «круглала стала».

«Пільная ўвага да мерапрыемства з боку ўладаў сведчыць аб тым, што тэма ўказа… з’яўляецца закрытай, і ўлады баяцца грамадскага абмеркавання», — адзначаецца ў паведамленні.
Арганізатары абяцаюць зладзіць «круглы стол» па інтэрнет-тэматыцы ў канцы студзеня. Падрабязнасці будуць вядомыя пазней.

Сустрэча мела адбыцца сёння, 12 студзеня, з 19.00 да 21.00 ў офісе ТБМ. Нагодай для дыскусіі меў стаць праект прэзідэнцкага ўказа «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет». Арганізатары запрашалі на мерапрыемства ў якасці экспертаў прадстаўнікоў беларускіх інтэрнет-рэсурсаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international