Справа Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд

2010 2010-01-06T10:18:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuxovich.jpg

Справа Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка і адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка.
Па словах Сапелкі, яму пра гэта стала вядома 5 студзеня. Цяпер суд павінен вызначыць або падсуднасць гэтай справы Вярхоўнаму суду, або прызначыць дату судовага паседжання, адзначыў адвакат. У сваю чаргу, Тамара Сідарэнка паведаміла, што справа была перададзеная ў Вярхоўны суд яшчэ 30 снежня, але дата пачатку судовага працэсу пакуль невядомая.
Нагадаем, што ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 23 чэрвеня на Аўтуховіча ды іншых асоб пачалі справу, нібыта, за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту.
8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачванні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international