Крымінальная справа супраць Саюза палякаў

2010 2010-01-05T17:45:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zpb.jpg

Супрацоўнікі міліцыі ўзбудзілі крымінальную справу супраць  кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тэрэсы Собаль, якая з’яўляецца сябрам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
На дадзены момант Тэрэса Собаль знаходзіцца ў якасці падазронай: супраць актывісткі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў узбуджана крымінальная справа паводле часткі ІІ артыкула 210 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі Валожынскага РАУСа  абвінавачваюць жанчыну  ў злоўжыванні, якое палягае на тым, што ў  2004 годзе паводле загада тагачаснага кіраўніка Саюза палякаў  Тадэвуша Кручкоўскага, Дом польскі ў Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу, што фактычна  і стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Тэрэсы Собаль.
Старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Анджэй Пачобут лічыць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да Тэрэсы Собаль носяць правакацыйны характар:
- Мінула ўжо 5 гадоў з таго часу, а гэта значыць, што мінуў тэрмін даўніны, пасля якога прыцягненне да адказнасці заканадаўствам не прадугледжана. Негледзячы на гэта, міліцыя ўзбуджае крымінальную справу, а Тэрэсе Собаль пагражае судовае разбіральніцтва, што на мой погляд выглядае, як чарговая рэпрэсія ў дачыненні да актывістаў непрызнаванай уладамі арганізацыі.
Канфлікт вакол Дома польскага ў Івянцы працягваецца некалькі месяцаў: шматлікія спробы прадстаўнікоў беларускай улады прымусіць Тэрэсу Собаль і сяброў арганізацыі перайсці ў праўладны Саюз палякаў, якім кіруе Станіслаў Сямашка, не прынеслі поспехаў, у выніку чаго праваахоўныя ворганы і ўзбудзілі ў дачыненні да актывісткі паланійнай арганізацыі крымінальную справу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international