Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”

2010 2010-01-05T19:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parlament.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў у адказе старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць у грамадстве пытаньне аб адмене пакараньня смерцю. А для гэтага, нам дэпутатам неабходны дыялог з народам. Ён можа праходзіць у розных формах. Але мы найперш вывучым магчымасьць правядзеньня праламенцкіх слуханьняў па гэтай тэме. Думаю, яны дазволяць аб’ектыўна ацаніць сітуацыю і гатоўнасьць грамадства па-новаму зірнуць на гэту праблему”.

У той жа час у сваім адказе  В. Гумінскі ізноў спасылаецца на рэферэндум 1996 года і лічыць, што дэпутаты не маюць права ігнараваць ягоныя вынікі. “Паважаючы думку Еўрасаюза мы не можам кіравацца толькі ёю ў вырашэньні такіх важных унутраных пытаньняў, як адмена пакараньня сьмерцю. Было б прасьцей, калі б такое рашэнне ляжала чыства ў прававой плоскасьці. Але ў тым і справа, што для нас яно мае вялікае маральна-палітычнае значэнне. Па сутнасьці, гэта пытаньне даверу народа да ўлады і дэпутаты не маюць права ігнараваць вынікі рэферэндуму 1996 года”, -паведамляе Віктар Гумінскі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, каментуючы адказ Гумінскага, адзначыў, што рэферэндум па адмене сьмяротнага пакараньня, які быў праведзены ў 1996 годзе, насіў неабавязковы характар. А ўлічваючы той факт, што ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,  такая мера адказнасьці як пакараньне сьмерцю носіць часовы характар, выглядае лагічным проста прыняць адпаведнае прававое рашэньне – альбо указ прэзідэнта, альбо прыняцьце адпаведнага Закона Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь. Гэты варыянт прававога вырашэньня праблемы сьмяротнага пакараньня знайшоў сваё адлюстраваньне ў Заключэньні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г.

“Мы са свайго боку, як праваабаронцы, вітаем намер дэпутатаў абмеркаваць дадзенае пытаньне і правесьці дыялог з народам. Таксама мы заклікаем дэпутатаў правесьці парламенцкія слуханьні па дадзенай праблеме з удзелам як  мага шырэйшага кола зацікаўленых бакоў, у тым ліку з удзелам беларускіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў міжнародных праваабарончых арганізацый. Я ўпэўнены, што адмена смяротнага пакараньня ў Беларусі, якая на сёньня з’яўляецца апошняй краінай Еўропы і постсавецкай прасторы, што практыкуе дадзены від пакараньня, значна палепшыла б міжнародны імідж краіны і паспрыяла б наладжваньню дыялога і супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Еўразвязам, а таксама аднаўленьню статуса спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ. Беларусь заўсёды была і ёсьць еўрапейскай краінай, а Еўропа на сёньня –тэрыторыя, вольная ад смяротнага пакараньня”, -- лічыць Валянцін Стэфановіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international