Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму

2010 2010-01-04T14:01:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centralny_sud_homelia.jpg

30 сьнежня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазовы праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Яны патрабавалі адмены рашэньня гарвыканкаму на забарону пікету на пляцы Паўстаньня, замоўленага на 10 сьнежня, Дзень правоў чалавека.

Судзьдзя матываваў свой вырак тым, што рашэньне выканкаму № 299 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі», паводле якога ініцыятары масавага мерапрыемства абавязаны заключаць дамовы зь міліцыяй, службай мэдычнай дапамогі й камунальнікамі на абслугоўваньне пікету, зарэгістраванае ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Ініцыятары масавых акцыяў абавязаны заключаць дамовы, а Паплаўны з Судаленкам гэтага не зрабілі.
Гэтаксама тлумачыла адмову й прадстаўніца гарвыканкаму Паліна Лабанава.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць неабгрунтаванай адмову гарвыканкаму, а прынятае ім рашэньне № 299 незаконным — яно істотна абмяжоўвае канстытуцыйныя правы грамадзянаў на мірныя сходы:
«Нягледзячы на тое, што суды не падтрымліваюць нас, мы ўсё адно вырашылі абскардзіць рашэньне гарвыканкаму на забарону пікету. Гарвыканкам узяў за правіла забараняць любыя публічныя акцыі, якія паходзяць не ад улады ці ад праўладных арганізацыяў. За апошнія пяць гадоў дэмакратычным актывістам не дазволена ніводнай масавай акцыі. Такое стаўленьне гарвыканкаму парушае нашы канстытуцыйныя правы й Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека».
Актывісты наважаны абскардзіць вырак у вышэйшую судовую інстанцыю, а калі спатрэбіцца, то і ў Камітэт ААН па правах чалавека.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international