Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам

2010 2010-01-04T14:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki_siarzhuk.jpg
Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека.

Праваабаронцы вырашылі ў судовым парадку аспрэчыць адмову райвыканкама, паколькі лічаць, што адмоўлена незаконна. Паседжанне адбудзецца 5 студзеня. Які суддзя будзе весці справу пакуль невядома.

Адзін з падаўцаў заявы Сяржук Русецкі не верыць у станоўчы зыход справы:

- Шчыра кажучы, спадзявацца на станоўчае вырашэнне справы вельмі цяжка. Ва ўмовах сучаснай Беларусі, напэўна, адзінкавыя  выпадкі, калі б  судовая справа супраць дзяржавы і дзяржаўных чыноўнікаў была выйграна. Але справа ў тым, што правы чалавека – гэта такі працэс, каторы пастаянна патрабуе змагання. Змагацца трэба было і ўчора, і сёння, і ў будучыні. Таму мы вырашылі паспрабаваць.

Нагадаем, што падставай для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства стала невызначэнне заяўляльнікам канкрэтных мераў па забеспячэнні грамадскага парадку і медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства.

- Адмова ўлады, у асобе намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у правядзенні пікета парушыла нацыянальнае заканадаўства і не была неабходнаю ў дэмакратычным грамадстве, -  лічыць Сяржук Русецкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international