Пракуратура папярэдзіла маладафронтаўку пра артыкул 193.1
Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніцы берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Юліі Пашко.
Маладафронтаўка атрымала пазоў з вабласной пракуратуры. "Па прыходзе ў пракуратуру мне далі падпісаць папярэджаньне, што за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі я магу быць прыцягнута да крымінальнай адказнасьці. Было вельмі нечакана, што ў той час, калі Мінюст заяўляе аб магчымай адмене артыкула 193'1 КК, пракуратура дае папярэджаньні падобнага зьместу", - кажа Юлія Пашко.
Раней актывіст Берасьцейскага МФ Міхась Ільін таксама атрымоўвываў падобнае папярэджаньне. Агулам, пачынаючы з 2006 году, больш за 10 маладафронтаўцаў былі прызнанымі вінаватымі па артыкуле 193'1. У Эўропе зазначаны артыкул лічыцца антыканстытуцыйным.
















