Пракуратура папярэдзіла маладафронтаўку пра артыкул 193.1

2009 2009-12-29T10:08:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніцы берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Юліі Пашко.

Маладафронтаўка атрымала пазоў з вабласной пракуратуры. "Па прыходзе ў пракуратуру мне далі падпісаць папярэджаньне, што за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі я магу быць прыцягнута да крымінальнай адказнасьці. Было вельмі нечакана, што ў той час, калі Мінюст заяўляе аб магчымай адмене артыкула 193'1 КК, пракуратура дае папярэджаньні падобнага зьместу", - кажа Юлія Пашко.

Раней актывіст Берасьцейскага МФ Міхась Ільін таксама атрымоўвываў падобнае папярэджаньне. Агулам, пачынаючы з 2006 году, больш за 10 маладафронтаўцаў былі прызнанымі вінаватымі па артыкуле 193'1. У Эўропе зазначаны артыкул лічыцца антыканстытуцыйным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international