Цкаванне «Борисовских новостей» працягваецца

2009 2009-12-28T12:32:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bn3.jpg

Пакуль рэдакцыя змагаецца за вяртанне ліцэнзіі на раздробны гандаль, раённыя ўлады чыняць перашкоды іншым прадпрыемствам, якія хочуць прадаваць недзяржаўнае выданне.

Як распавёў прэс-службе БАЖ заснавальнік і рэдактар «БН» Анатоль Букас, днямі ён заключыў дамову на рэалізацыю газеты з новым быуйным універсамам «Алмі». У сярэдзіне мінулага тыдня прадстаўнікі крамы звязаліся па тэлефоне з Барысаўскім райвыканкамам, каб даведацца, якія дакументы патрэбны для ўзгаднненя асартыментнага пераліку іх тавараў, — у прыватнасці, газеты «Борисовские новости». У адказ яны пачулі, што ўзгаднення «Алмі» не атрымае, пакуль не прадаставіць пісьмовага дазволу ад Мінінфармацыі на продаж выдання.

Нядаўна райвыканкам адмовіўся ўзгадніць асартыментны пералік тавараў універсама «Веста», з якім рэдакцыя «БН» заключыла дамову паўтара месяцы таму. У той жа час, паводле А. Букаса, у «Весты» ёсць 18 гандлёвых аб’ектаў, дзе прадаецца газета «Адзінства» (заснавальнік — Барысаўскі райвыканкам).

«Борисовские новости» па-ранейшаму не пускаюць у падпісныя каталогі і кіёскі. Рэкламны дадатак — таксама

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international