У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі

Тэгі: скаргі, ААН
Крыніца: Радыё "Рацыя"

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі Аляксандра Процкі і Андрэя Толчына.
Адпаведнае паведамленне яны атрымалі з камітэта. У паведамленні гаворыцца аб рэгістрацыі скаргі і аб тым, што яна накіравана ўраду Беларусі для дачы каментарыя, паведаміў  праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў апазіцыянерам рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.

Ён адзначыў, што за 2009 год гомельскія дэмакратычныя актывісты накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека 18 скаргаў. За апошнія гады Судаленка дапамог падрыхтаваць больш за 50 скаргаў у міжнародную структуру, дзве з якіх атрымалі станоўчы адказ — адносна аднаўлення легальнай дзейнасці грамадскага аб'яднання "Грамадзянскія ініцыятывы" і аб незаконнасці канфіскацыі ў 2006 годзе перадвыбарных лістовак кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.

Процка і Толчын не згодныя з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне ў Брагіне і Нароўлі інфармацыйных матэрыялаў, якія анансуюць правядзенне ў райцэнтрах жалобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 2009 года. Процка быў пакараны брагінскім судом штрафам за "парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства", Толчын — прыгавораны судом Нараўлянскага раёна да адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронца сказаў: "Суддзі абмежавалі правы актывістаў на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў і свабоду распаўсюджвання інфармацыі. Абласны суд пакінуў у сіле рашэнні раённых судоў. Пастанова суда не матываваная нормамі міжнароднага права. Паколькі ўнутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, актывісты звярнуліся ў камітэт ААН", паведамляе БелаПАН.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international