Еўрапейскія праваабрончыя арганізацыі заступіліся за БХД

2009 2009-12-23T16:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Таварыства па правах чалавека Libereco,(Бон), Чалавек у Нядолі (Прага), Эўрапейскі абмен (Берлін), Правы Чалавека ў Беларусі (Берлін), Моладзевы Эўрапейскі Рух (Берлін-Брандэнбург, Берлін) і Дом правоў чалавека ў Беларусі (Вільнюс) выступілі з сумесным зваротам да ўраду Беларусі аб павазе да права на свабоду аб’яднаньняў у Беларусі і рэгістрацыі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

Тэкст звароту:

Бон/Прага/Берлін/Вільнюс 22.12.2009 9 сьнежня 2009 Міністэрства Юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” (БХД), у другі раз у гэтым годзе. Першы Ўстаноўчы Зьезд адбыўся ў лютым 2009, але пасьля гэтага, у красавіку 2009, Міністэрства Юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі апазыцыйнай партыі. Праз два месяцы Вярхоўны Суд Беларусі не задаволіў скаргу БХД на рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.

Другі Ўстаноўчы Зьезд БХД быў праведзены ў Менску 31 кастрычніка 2009, і ўсе дакуманты, неабходныя для рэгістрацыі палітычнай партыі былі пададзеныя ў Міністэрства Юстыцыі Беларусі. Аднак, Міністэрства пастанавіла зноў адмовіць у рэгістрацыі па прычыне надуманых парушэньняў, зьвязаных з заснаваньнем партыі.

У адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, больш за 1000 сябраў партыі падпісалі дакуманты аб заснаваньні. Шматлікія з гэтых сябраў партыі, якія сталі заснавальнікамі ў адпаведнасьці з правам, гарантаваным заканадаўствам, падвяргаюцаа рэпрэсіям з боку дзяржавы цягам месяцаў. Дзяржаўныя ўлады й КДБ разгарнулі масавую кампанію па запалохваньню заснавальнікаў БХД, пагражаючы ім звальненьнем з працы альбо выключэньнем з універсытэтаў. У сувязі з гэтым, пад пастаянным ціскам, некаторыя сябры БХД адклікалі свае подпісы ў якасьці заснавальнікаў партыі. Агулам БХД дакумэнтальна зафіксавала у 2009 годзе 82 выпадкі рэпрэсіяў супраць заснавальнікаў, сярод іх 5 звальненьняў і 1 выключэньне з унівэрсытэту.

Мы заклікаем урад Беларусі зарэгістраваць партыю “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” і неадкладна спыніць запалохваньне, перасьлед і ціск супраць сябраў БХД.

Акрамя таго, мы заклікаем урад Беларусі паважаць права чалавека на свабоду аб’яднаньняў і зарэгістраваць мноства іншых партыяў і арганізацыяў. На сёньняшні дзень улады зачынілі альбо адмовілі ў рэгістрацыі, падобна выпадку з БХД, наступным арганізацыям: праваабарончы цэнтар “Вясна”, моладзевая арганізацыя “Малады Фронт”, партыя працоўных, культурна-адукацыйная асацыяцыя “Залаты Леў” і Беларуская Асацыяцыя Студэнтаў (БАС).

Паводле Артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Беларусі, дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі караецца 2 гадамі пазбаўленьня волі. Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна адмяніць артыкул 193.1, зьняць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў і спыніць перасьлед Беларускай грамадзянскай супольнасьці й апазыцыйных актывістаў.

Мы выказваем нашую салідарнасьць і падтрымку людзям і арганізацыям, якія мірна займаюцца абаронай правоў чалавека ў Беларусі.

Ліберэко – таварыства па правах чалавека (www.lphr.org)

Чалавек у Нядолі (www.peopleinneed.cz)

Эўрапейскі абмен (www.european-exchange.org)

Правы чалавека ў Беларусі (www.human-rights-belarus.org)

Моладзевы Эўрапейскі Рух (www.jeb-bb.de)

Дом правоў чалавека ў Беларусі (www.humanrightshouse.org)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international