Студэнтам БДУ за салідарнасць з Таццянай Шапуцька пагражаюць адлічэннем

2009 2009-12-23T18:22:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shapucka_t.jpg

Студэнтам, што збіраюць подпісы за аднаўленне ў БДУ Таццяны Шапуцькі, кіраўніцтва універсітэта пагражае чарговымі адлічэннямі. Сама ж актывістка Маладога Фронту пакуль яшчэ не звярнулася ў суд і чакае палітычнага рашэння.

Кіраўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ, а таксама студэнцкіх інтэрнатаў навучальнай установы, працягвае ціск на студэнтаў, што падпісаліся ў падтрымку адлічанай маладафронтаўкі Таццяны Шапуцька. Па словах актывісткі, яшчэ напачатку збору подпісаў намеснік дэкана юрфака Андрэй Шыдлоўскі пачаў выклікаць студэнтаў да сябе ў кабінет, дзе праводзіў "прафілактычныя размовы", пасля якіх маладзёны выходзілі ў слязах.

- Выклікаў да сябе намеснік дэкана і пагражаў, што яны выляцяць з універсітэта, а бацькі іх згубяць бізнэс. Прамым тэкстам. Былі пагрозы і вельмі шмат каму, і не толькі аднагрупніцам, але і іншым, асабліва хто збіраў подпісы.

Па словах Таццяны, цяпер апроч Андрэя Шыдлоўскага да справы запалохвання студэнтаў далучылася сацыяльны педагог факультэта, якая ўчора ўвечары прайшлася па пакоям студэнцкага інтэрнату і, пагражаючы непрыемнасцямі, патрабавала ад студэнтаў адклікаць подпісы ў абарону Таццяны Шапуцькі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international