Урад супраць разгляду ў ААН паведамлення маці Жука
22.12.2009.
Тэгі: ААН, сьмяротнае пакараньне.
Крыніца: .
З Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН атрымана інфармацыя аб атрыманні каментарыяў ураду РБ на індывідуальнае паведамленне маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука.
Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, у дадзеным каментарыі дзяржава аспрэчвае не толькі дапушчальнасць паведамлення, але аспрэчвае і сам разгляд у Камітэце дадзенага паведамлення. Беларускія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што прыведзеныя сведчанні недаставерныя, што Андрэй Жук не выкарыстаў усе сродкі прававой унутранай абароны.
- Тым не менш,тыя сродкі, на якія яны спасылаюцца,- кажа праваабаронца, - гэта зварот з надзорнай скаргай і памілаваннем – яны з’яўляюцца экстараардынарнымі і не з’яўляюцца абавязковымі да падачы паведамлення ў Камітэт па правах чалавека.Выклікае здзіўленне той факт, што РБ у сваёй інфармацыі фактычна адмаўляецца ад сваіх абавязкаў па Факультатыўнаму пратаколу Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але яна не можа ў аднабаковым парадку адмаўляцца ад сваіх абавязкаў па дадзенай дамове
Раман Кісляк лічыць гэта недапушчальным парушэннем міжнароднага права ў прыватнасці ў адносінах да грамадзян. Да 7 студзеня ў Камітэт па правах чалавека павінен паступіць каментарый праваабаронцы на гэтую інфармацыю.
Навіны па тэме
30.08.2010 Што мы вадаем пра Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў?
06.08.2010 Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?
30.07.2010 Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня
26.07.2010 Сьмяротнае пакараньне: лёд крануўся ў Кітаі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








