Урад супраць разгляду ў ААН паведамлення маці Жука

2009 2009-12-22T16:21:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhuk-a.jpg

З Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН атрымана інфармацыя аб атрыманні каментарыяў ураду РБ на індывідуальнае паведамленне маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, у дадзеным каментарыі дзяржава аспрэчвае не толькі дапушчальнасць  паведамлення, але аспрэчвае і сам разгляд у Камітэце дадзенага паведамлення. Беларускія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што прыведзеныя сведчанні недаставерныя, што Андрэй Жук не выкарыстаў усе сродкі прававой унутранай абароны.

- Тым не менш,тыя сродкі, на якія яны спасылаюцца,-  кажа  праваабаронца, - гэта  зварот з надзорнай скаргай і памілаваннем – яны з’яўляюцца экстараардынарнымі  і не з’яўляюцца абавязковымі да падачы паведамлення ў Камітэт па правах чалавека.Выклікае здзіўленне той факт, што РБ у сваёй інфармацыі фактычна адмаўляецца ад сваіх абавязкаў па Факультатыўнаму пратаколу  Міжнароднага пакта  аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але яна не можа ў аднабаковым парадку  адмаўляцца ад сваіх абавязкаў па дадзенай дамове

Раман Кісляк лічыць гэта недапушчальным парушэннем міжнароднага права ў прыватнасці ў адносінах да грамадзян. Да 7 студзеня ў Камітэт па правах чалавека павінен паступіць каментарый праваабаронцы на гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international