У Нацыянальным аэрапорце “Менск” затрымалі кіраўніка Нацыянальнага выканаўчага камітэту Анатоля Лябедзьку

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, 27 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце “Менск” затрымалі кіраўніка Нацыянальнага выканаўчага камітэту Анатоля Лябедзьку, якія вяртаўся са Страсбуру, дзе разам з Вінцуком Вячоркам праводзіў перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, дэпутатамі Эўрапарлямэнту і прадстаўнікамі Рады Эўропы.

Анатоля Лябедзьку беларускія памежнікі і мытнікі разам з супрацоўнікам КГБ пратрымалі ў аэрапорце паўтары гадзіны. Яны ўвесь час ўзгаднялі свае дзеяньні са сваім кіраўніцтвам у Менску, правялі дагляд рэчаў, пад час якога праваахоўнікаў зацікавілі інфармацыйныя матэрыялы, якія вёз спадар Лябедзька.

Усе рабочыя матэрыялы, а гэта праграма знаходжаньня ў Страсбуры, праграма паездкі ў Славаччыну, апісаньне сітуацыі ў Беларусі на ангельскай мове плюс інфармацыя аб рашэньнях Кангрэсу, былі канфіскаваныя, прычым у пратаколе сказана, што яны нясуць пагрозу палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі.

Гэта ня першы выпадак затрыманьня А. Лябедзькі памежнымі службамі аэрапорта. Раней у яго канфіскоўвалі кнігу Леха Валэнсы аб “Салідарнасьці” і зборнік вершаў, прысьвечаных аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Тую канфіскацыю спадар Лябедзька абскардзіў у кіраўніцтве памежных войскаў. Адказ прыйшоў даволі дзіўны, сьведчыць спадар Лябедзька: “Я, па-першае, паставіў пытаньне, з якой нагоды, хто і чаму ўключыў маё прозьвішча ў так званы чорны сьпіс? Адказ мне быў такі, што гэта міжнародная практыка, зараз трэба весьці барацьбу з тэрарызмам, і такія сьпісы могуць мець права на існаваньне. Але пры чым тут маё прозьвішча, я – тэрарыст ці што?”

Нягледзячы на інцыдэнт на лётнішчы спадар Лябедзька лічыць удалай сваю паездку ў Страсбур, як і перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, Эўрапарляманту ды Рады Эўропы.
Анатоль Лябедзька і Вінцук Вячорка правялі ў Страсбургу перамовы наконт аднаўленьня фармату Парлямэнцкай тройкі па Беларусі ды ініцыяваньня разгляду пытаньня аб легітымнасьці трэцяга тэрміну А. Лукашэнкі ў Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international