Баранавіцкія праваабаронцы паскардзіліся ў пракуратуру

2009 2009-12-18T17:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах заяўнікі пікету, прымеркаванага да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Гоўша С.К., Сырыца В.А. і Болбат В.П. накіравалі скаргу на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які ў вызначаны законам тэрмін не даў ніякага адказу прадстаўнікам дэмакратычнага руху на просьбу адзначыць Дзень правоў чалавека.

У скарзе актывісты звяртаюць увагу на тое, што ў сваёй заяве яны пазначылі мэту і від масавага мерапрыемства, дату яго правядзення, час пачатку і заканчэння, мяркуемую колькасць удзельнікаў і іншыя акалічнасці, прадугледжаныя арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” . Згодна з ч.1 арт. 6 Закона адказ павінен быць дадзены не менш чым за пяць дзён да даты правядзення мерапрыемства, аднак Гоўша С.К., Сырыца В.А. і Болбат В.П. не атрымалі яго дагэтуль.

Таму баранавіцкія актывісты просяць "правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням (у даным выпадку - бяздзеянням) Баранавіцкага гарвыканкама, прызнаць іх не адпавядаючым заканадаўству, парушаючым наша канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў; а таксама даць прававую ацэнку дзейнасці ўпаўнаважаных службовых асоб гарвыканкама са зваротамі грамадзян.
.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international