У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў

2009 2009-12-18T13:53:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/u_vojsku.jpg

У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, прынятымі Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 18 снежня.

Як зазначыў, прадстаўляючы законапраект, першы намеснік міністра абароны Пётр Ціханоўскі, неабходнасць унясення паправак звязана са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўнікоў. Паводле яго слоў, за апошні час колькасць грамадзян, якім споўнілася 18 гадоў, штогод скарачаецца на 5—7%. "Калі ў 2007 годзе годнымі да воінскай службы прызнаваліся 58,4% маладых людзей, то ў 2008 — 49%, а падчас апошняга прызыву — 40,5%. У найбліжэйшыя два-тры гады сітуацыя не зменіцца", — сказаў намеснік міністра.
Ціханоўскі звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі з усіх краін постсавецкай прасторы самая вялікая колькасць падстаў для адтэрміновак. "У нас 28 падстаў для адтэрміновак, якія тычацца 49 катэгорый грамадзян. У Расіі — 21 падстава, ва Украіне — 17. Апрача таго, маюць адтэрміноўкі ад прызыву для праходжання адукацыі 164 тыс. грамадзян ад 18 да 26 гадоў", — паведаміў намеснік міністра.
Дэпутат Уладзімір Здановіч крытычна выказаўся наконт гэтай ініцыятывы Мінабароны. "Задача з прызывам павінна вырашацца не сілавымі метадамі, а за кошт маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці. Трэба шукаць прычыны, чаму пэўная частка маладых людзей стараюцца ўсімі спосабамі "адкасіць" ад прызыву", — сказаў дэпутат.
На думку Здановіча, "у сучаснай арміі важная не толькі сіла, але і мазгі". "Сучасная армія павінна браць не колькасцю, а якасцю", — заявіў ён.
Па выніках галасавання за прыняцце законапраекта выказалася пераважная большасць прысутных — 103 дэпутаты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international