Супрацоўнік міліцыі пагражаў выкраданнем актывістцы Паліне Дзьякавай

2009 2009-12-17T12:55:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja_161209.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фото charter97.org

фото charter97.org

Пагрозы аб выкраданні Паліна Дзьякава атрымала проста падчас акцыі салідарнасці 16 снежня на Кастрычніцкай плошчы Менска.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Дзьякава трымала ў руках плакат «Выкрадальнікаў людзей - у Гаагу!» на ангельскай мове. Праз некалькі хвілінаў да яе падышоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным і спытаў, ці гатовая яна стаць наступнай. Як паведамляе сайт jeans-by.com, потым, не дачакаўшыся адказу, ён сказаў, паказаўшы на плакат: «За гэта будуць адказваць не ўсе, а асабіста ты, запомні».
Пасля гэтага міліцыянт перадаў па рацыі камусьці апісанне Паліны Дзьякавай і змест плаката.
«Відавочна, што супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў вельмі баяцца адказнасці за свае злачынствы. Усе яны ведаюць пра тое, што здарылася з ваеннымі злачынцамі ў іншых краінах, дзе кіравалі дыктатарскія рэжымы. Таму слова «Гаага», якое трывала асацыюецца ў рэжыма менавіта з адказнасцю за свае незаконныя ўчынкі, дзейнічае на беларускія спецслужбы як чырвоная анучка на быка», - заявіла актывістка «Еўрапейскай Беларусі».
Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі выкраданняў людзей. 5 снежня быў выкрадзены лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Невядомыя трымалі яго ў машыне 5,5 гадзінаў і выкінулі за 70 км ад Менска. 6 снежня быў схоплены актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель. Яго адвезлі за 20 км ад сталіцы. За тыдзень да гэтага невядомыя вывезлі за горад актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Уладзіміра Лемеша, патрабуючы з дапамогай збіцця і пагрозаў спыніць палітычную дзейнасць. Усяго сёлета было выкрадзена 6 моладзевых актывістаў. Апазіцыянеры мяркуюць, што выкраданні былі арганізаваныя спецслужбамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international