Беларуская дыяспара пікетавала Эўрапарлямэнт

2005 2005-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры праходзілі сустрэчы, прысьведчаныя сучасным праблемам Беларусі, у якіх прымалі ўдзел старшыня Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка і старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Як паведаміла радыё Свабода, намаганьнямі асістэнту Парлямэнскай Асамблеі НАТА Вольгі Стужынскай і актывістаў беларускай дыяспары Бельгіі й Францыі быў праведзены пікет ля сценаў Эўрапарлямэнту з мэтай чарговы раз падтрымаць памкненьні эўрапейскіх інстытуцыяў, накіраваныя на дапамогу палітычным партыям й рухам Беларусі, што знаходзяцца ў апазіцыі да існуючага рэжыму і падзякаваць дэпутатам Эўрапарлямэнту, якія актыўна займаюцца беларускай праблематыкай і дапамагаюць дэмакратызацыі Беларусі.

Пікетоўцы чарговы раз зьвярталі ўвагу на існаваньне ў цэнтры Эўропы апошняе дыктатуры. Пікет прыцягнуў увагу шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі.

Падчас правядзеньня пікету адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Вінцуком Вячоркам і Анатолем Лябедзькам, а таксама з эўрапарлямэнтарамі, якія выйшлі да пікетоўцаў.

Беларускія палітыкі распавялі пра мэты й вынікі свайго візіту, а таксамы прынялі ўдзел у пікеце. Быў абмеркаваны шэраг пытаньняў, што тычацца палітычных працэсаў у Беларусі, таксама закраналіся пытаньні аб жыцьці беларусаў у замежжы.

Пасьля заканчэньня пікету кіраўнікі беларускіх арганізацыяў у замежжы падзячылі службе аховы Эўрапярлямэнту й французкай паліцыі за разуменьне сітуацыі, беларускіх праблемаў і лаяльнае стаўленьне да ўдзельнікаў пікету.

Удзельнікі пікету выказалі свае задавальненьне ад праведзенага мерапрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international