viasna on patreon

Суд прызнаў законным умяшальніцтва Міністэрства інфармацыі ў дызайн газет

2005 2005-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле папярэджанне Міністэрства інфармацыі рэдакцыі газеты "Белорусы і рынок" у частцы, якая тычылася назвы выдання. Суддзя Кацярына Караткевіч адмяніла толькі другую частку папярэджання, датычную парушэння газетай ГОСТ 7.4-95. Такім чынам, выданне пакуль не зможа выкарыстоўваць абрэвіятуру "БР", па якой чытач пазнае газету напрацягу ўжо двух гадоў.
Папярэджанне рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" (ЗАТ "Медиарынок") было вынесена Міністэрства інфармацыі 12-га верасня г.г. Падставай для яго вынясення Мінінфармацыі палічыла змяненне назвы газеты "Белорусы и рынок" на "БР. Белорусы и рынок" без праходжання перарэгістрацыі, а таксама неналежнае афармленне выпускных і падзагаловачных дадзеных.
Рашэнне ўступіла ў законную сілу з моманту яго абвяшчэння ў судзе і можа быць абскарджана ў Касацыйную калегію Вышэйшага гаспадарчага суда на працягу месяца.
Кіраўніцтва ЗАТ "Медиарынок" і намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец, які прэзентаваў інтарэсы зыскоўца, не згодныя з рашэннем суда. Яны лічаць, што выбар назвы СМІ з'яўляецца прэрагатывай яго заснавальніка, а выкарыстанне на першай і іншых палосах лагатыпу, у тым ліку і ў выглядзе абрэвіятуры, з'яўляецца звычайнай практыкай ва ўсім свеце, і забароны на выкарыстанне такога дызайнерскага рашэння ў беларускім заканадаўстве няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства