Куды звяртацца, калі парушаюцца твае правы?

2009 2009-12-10T13:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg

Так, згодна логіцы, менавіта дзяржаўныя органы і павінны забяспечваць дзеянне Усеагульнай Дэкларацыі і Канстытуцыі на тэрыторыі краіны. Аднак не заўсёды словы на паперы адпавядаюць рэчаіснасці, і дзяржаўныя органы, разлічваючы на складанасць і заблытанасць нашай сістэмы законаў, парушаюць прынятыя імі ж законы. Што рабіць, калі вашы правы парушаны?
Можна і патрэбна звяртацца па дапамогу ў праваабарончыя арганізацыі і юрыдычныя кансультацыі

1. РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Адно з буйнейшых праваабарончых аб’яднанняў у Беларусі. Гэта незалежнае, непалітычнае, некамерцыйнае грамадскае аб’яднанне, партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху.
У БХК існуюць спецыяльныя грамадскія прыёмныя, каб звярнуцца сюды патрэбна прынесці заяву з просьбай аб аказанні прававой дапамогі (каротка выкласці сутнасць праблемы) і матэрыялы, якія пацвярджаюць наяўнасць праблемы.
Арганізацыя працуе ў галіне парушэння правоў чалавека. Спецыяльныя прыёмныя БХК існуюць у Баранавічах, Брэсце, Маладзечна, Оршы, Пінску, Салігорску і інш. (спіс гарадоў знаходзіцца на http://www.belhelcom.org/?q=node/1530)
220036 г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201;
тэл. +37517 222 48 01, факс +37517 222 48 00;
e-mail: office@belhelcom.org

2. Прававы альянс

Тут можна атрымаць юрыдычную кансультацыю ан-лайн. Для гэтага патрэбна проста зайсці на сайт http://belpa.org у раздзел “Кансультацыі” і пакінуць сваё пытанне. Адказ вам дашлюць на электронную пошту.

3. Цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятываў "Вежа"

Брэсцкі цэнтр мае дэвіз "Гуманізм. Свабода. Дэмакратыя". Пры ім дзейнічае праграма "Прававая клініка". Тэл. (0162) 203492, 203487, e-mail: vezhain@brest.unibel.by

4. "Кантакт-цэнтар"

Знаходзіцца ў Крычаве, распаўсюджва сваю дзейнасць на Чэрыкаў, Мсціслаўль і інш.. Дапамагае пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы, дае кансультацыі. Тэл. (02241) 56662, e-mail: kontakt-centr@mogilev.unibel.by
Звярнуцца па дапамогу можна таксама і ў спецыяльныя створаныя пры ўніверсітэтах юрыдычныя клінікі, у якіх працуюць студэнты старэйшых курсаў юрыдычных факультэтаў. Тут можа атрымаць бясплатную кансультацыю.
Такія клінікі маюцца пры БДУ, БДЭУ, БІП, МІПСА, БарДУ, БрДПУ ім. А. Пушкіна, ВДУ ім. П. Машэрава, ГДУ, ГрДУ ім. Я. Купалы, МДУ ім. А. Куляшова. (адрасы і тэлефоны знаходзяцца на http://www.belhelcom.org/?q=clinics).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international