БХД накіроўвае ў суд зыск супраць БТ

2009 2009-12-15T11:54:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec.jpg

Лідэры партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якой на мінулым тыдні Мінюст у другі раз адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі, намераныя бліжэйшым часам накіраваць яшчэ адзін зыск супраць Першага канала дзяржаўнага тэлебачання. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміў сустаршыня БХД, сябра рады БАЖ Павел Севярынец.

Паводле яго слоў, зыск будзе пададзены ад імя сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука. «13 снежня ў эфіры Першага канала дзесяць хвілін ліліся бруд і паклёп на „Беларускую хрысціянскую дэмакратыю“, — лічыць Павел Севярынец. — Паклёпніцкія факты, паказаныя на тэлеканале, „высмактаныя з пальца“. Распаўсюд падробленых нібыта перамоваў Георгія Дзмітрука ўвогуле з’яўляецца крымінальнай справай, бо ў эфір выдаюцца неправераныя факты, якія дыскрэдытуюць чалавека».
У сваёй скарзе ў суд Георгій Дзмітрук згадае не толькі выпадак, звязаны з ім асабіста, але і ўсе факты знявагі і паклёпу на БХД, якія, на думку лідэраў партыі, мелі месца ў праграмах беларускага дзяржаўнага тэлебачання 13 снежня і раней.
Нагадаем, што зараз у судзе Першамайскага раёна Мінска ўжо знаходзіцца  зыск БХД аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Тады нагодай судовай скаргі сталі сюжэты пра арганізацыю і яе лідэраў, паказаныя на Першым тэлеканале ў праграме «Панарама» 27 і 28 верасня гэтага года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international