Менчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека (фота)

2009 2009-12-10T18:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацыяў і грамадскія актывісты сёння выйшлі на  праспект Незалежнасці, каб павіншаваць мінакоў з  Міжнародным днём правоў чалавека.

Жыхары і госці сталіцы разам з віншаваннямі атрымалі інфармацыйныя буклеты і паштоўкі, у якіх асвятляюцца розныя пытанні ў галіне правоў чалавека. У прыватнасці, праваабаронцы нагадалі пра праблемы дыскрымінацыі інвалідаў, адсутнасці магчымасцяў для праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы і наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне.

Асабліва парадавала тое, што некаторыя грамадзяне змаглі напрамую звярнуцца да праваабаронцаў са сваімі праблемамі і атрымаць інфармацыю, неабходную для іх вырашэння.

Сярод праваабаронцаў, што бралі ўдзел у акцыі – прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінскага камітэту, Інавацыйнага фонду прававых тэхналогій, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”.

 

 

 

 

Фота \"Хартыя-97\"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international