Праваабаронцы абвесцілі лаўрэатаў сваёй прэміі

Тэгі: праваабаронцы
Крыніца: Радыё "Рацыя"
Лаўрэат прэміі Павел Сапелка
Лаўрэат прэміі Павел Сапелка

9 снежня ў Менску грамадская ініцыятыва “Праваабарончы альянс” абвесціла лаўрэатаў сваёй штогадовай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека. На святочную імпрэзу сабраліся паўсотні чалавек - журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.

Прэмія “Праваабарончага альянса” уручаецца ў другі раз. Летась яе ўладальнікамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакатка Тамара Сідарэнка і журналіст Сямён Печанко. Прозвішча сёлятніх лаўрыятаў прэміі арганізатары да апошняга трымалі ў таямніцы.

Па выніках года лепшым адвакатам-праваабаронцам быў прызнаны Павел Сапелка – абаронца Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэракта. Другі лаўрэат – праваабаронца Раман Кісляк, які прыехаў у Менск з Бярэсця. А лепшым журналістам, які абараняў у 2010 годзе правы чалавека, прызнаны карэспандэнт “Радыё Свабода” Алег Груздзіловіч.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international