БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Тэгі: свабода асацыяцыяў
Крыніца: «Наша Ніва»

9 снежня Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Мін’юст пабачыў недакладнасьці ў звестках аб рэгіянальных сходах заснавальнікаў партыі. «Выбарачнае апытаньне асоб, названых у сьпісе заснавальнікаў партыі БХД, сведчыць, што многія з апытаных грамадзян на сходах па вылучэньні дэлегатаў на Устаноўчы з’езд партыі БХД не прысутнічалі і заснавальнікамі дадзенай палітычнай партыі не з’яўляюцца», — гаворыцца ў заяве Міністэрства.

Прыводзяцца прыклады з Гарадка, Полацку, Быхаве і іншых гарадоў, калі людзі нібыта не з’яўляюцца заснавальнікамі БХД.

«Гэтыя факты сведчаць, што шэраг прадстаўленых у Міністэрства юстыцыі пратаколаў з’яўляюцца сфальсіфікаванымі», — піша ў адмове Мін’юст. У віну хрысціянскім дэмакратам таксама закідаецца няправільна ўказаныя прозвішчы, імёны, месца жыхарства.

«З 70 заснавальнікаў, выбарачна апытаных работнікамі Міністэрства юстыцыі, устаноўлена, што ў дачыненьні больш за палову апытаных звесткі пра іх альбо не адпавядаюць рэчаіснасьці, альбо яны не прымалі ўдзел у стварэньні партыі, альбо па дадзеных органаў унутраных спраў такія асобы ў Рэспубліцы Беларусь не пражываюць», — зазнчаюць у Міністэрстве.

Гэта ўжо другая сёлета адмова БХД у рэгістрацыі. Першая адбылася ў красавіку. Прычыны — тыя самыя, толькі названыя людзі іншыя.

Апошні раз палітычная партыя ў Беларусі была зарэгістраваная ў 1999 годзе.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international