Актывіст Алесь Галавань вырашыў не вяртацца ў Беларусь

2009 2009-12-08T15:36:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pamezhny_perahod.jpg

27-гадовы  віцебскі актывіст “Беларускай  Хрысціянскай Дэмакратыі” Алесь Галавань, адзін з лідэраў маладзёвай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў” у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, дзе паведаміў што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. 

Алесь Галавань – праваслаўны братчык, актывіст “Маладога Фронту” з 2000 году, а потым – і БХД, неаднаразова падвяргаўся пераследу і рэпрэсіям з палітычных матываў. 

Нагадаем, 27 верасня падчас візіту ў Віцебск  Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла, Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў “Прамень” і “Крыніца”, а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. Падчас знаходжання Алеся ў пастарунку міліцыянты дазволілі сабе правакацыйныя выказванні наконт беларускай мовы і яго рэлігійных перакананняў. У сваёй скарзе актывіст БХД пералічыў усе нанесеныя яму абразы. 

30 верасня  Алесь Галавань быў жорстка  збіты. Пры збіцці яму перадавалі  “прывітанні” ад кіраўніка Кастрычніцкага  РАУС Віцебска Каліноўскага і адказнага за масавыя мерапрыемствы ў гарадской адміністрацыі Скарыновіча. З гэтымі асобамі актывіст БХД неаднаразова сутыкаўся падчас правядзення акцыяў. 

Зараз сувязі з Алесем Галаванем няма. Ягоны пашпарт перададзены ў  беларускую амбасаду ў Рызе. У паліцыі  латвійскай сталіцы заяўляюць, што  не маюць звестак пра Галаваня.  

Сябры Алеся лічаць, што ён мог прыняць  рашэнне аб невяртанні пад уплывам апошніх падзеяў у Беларусі: смерці актывіста Валянціна Доўнара і выкраданняў моладзі.

Прэсавая служба БХД

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international