ДАІ затрымала Юлію Дарашкевіч. Пасьля яе адпусьцілі

2009 2009-12-07T15:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/darashkevich.jpg
Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Фотажурналістку «Нашай Нівы» затрымалі для праверкі аўтамабіля, калі яна ехала на інтэрвію з кіраўніком «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што ў іх ёсьць нейкая інфармацыя, паводле якой аўтамабіль патрабуе праверкі.

Затрыманьне адбылося каля Чырвонага касьцёла.

«Мы не пасьпелі сустрэцца, бо калі я пад’ехала да касьцёла і пачала шукаць месца, дзе прыпаркавацца, да мяне бадзёра падышоў чалавек у форме ДАІ. Ён патлумачыў, што мае інфармацыю, якая патрабуе праверкі, і таму я павінна паехаць зь імі ў гарадзкое ДАІ на праспэкце Дзяржынскага. Я спрабавала дазнацца, што за праблемы тэхнічнага характару — бо тэхагляд праходзіла месяц таму, усё было ў парадку, і паперы пра гэта сьведчылі. Але мне сказалі, што ўсё адно я мушу паехаць зь імі», — паведаміла Дарашкевіч.

У гарадзкім ДАІ фотакарэспандэнтка правяла паўгадзіны, пасьля чаго да яе прыйшлі паведаміць, што «ўсё ў парадку, можаце ехаць».

«І ўсё ж, што здарылася і ў чым падазравалі мяне ці аўтамабіль?» — запыталася Дарашкевіч.

«Проста праверка нумарных знакаў, Вы ж самі ўсё разумееце», — з усьмешкай патлумачыў суразмоўца», — распавяла Юлія.

Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»

.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international